Browse By

Пісьмо з партызанскага бору

Надеюсь, автор этого дивного стихотворения простит меня за некоторую вольность обращения с текстом. Называть его я тут не буду, дабы не навлечь на не него ненужных в его возрасте и состоянии здоровья неприятностей. В общем, «гусары, молчать!»

*   *   *

Узурпатару дуракаватаму,
недачасанаму нашымі аўтаматамі,
які, паўзучы на плаху,
наклаў сабе ў порткі са страху,
чэргамі кулямётнымі пісанае пісьмо,
на вострых штыхах падано:
«Мы, з беларускіх лясоў партызаны,
Пішам табе, смердзюку, байструку, —
Нават сабакамі не аблізаны,
Будзеш баўтацца на першым суку.
Ты, людажэр, пашкадуй хоць асіны —
Досыць чакаць ім цябе, дрыжучы,
Выблюдак, вылюдак, посік асліны,
Лопнеш, здыхляк, як пухір ад мачы!
Ты ў нас заробіш ад посіка вушы,
Ў пекла паедзеш на ўласным гарбе.
Будзем табой акалачваць грушы,
Якi Зiмоўскi расціў на вярбе.
Нас, партызан, палічыць немагчыма,
Больш нас, чым дрэў, чым лістоў, чым травы.
Мы не страляем, як ведаеш, міма.
Будзе гаршчок нам з тваей галавы.
Хай цябе точаць галодныя вошы.
Здохні, ў гарачай смале акалей.
Пранцы ў духі твае, соль табе ў вочы,
Вілы — у жылы, галень між калень.
Воўк не захоча глыдаць твае косці,
Гідзяцца падлы такой крумкачы.
пачвара ты, вашапруд у каросце,
Косткамі, кат, на пагосце бранчы!
Мы на тваё падкалоддзе, дрэніна,
Не пашкадуем ні віл, ні сукоў.
Выкурым дух твой тхарыны з Радзiмы.
Вару ў нас хопіць на ўсіх прусакоў!
Мы падсмалілі, крумкач, табе пер’е.
Што табе болей пісаць, жываглот?
Грэх тваім імем паскудзіць паперу —
Трэба спяшацца чыхвосціць твой зброд!
Марна скуголіць падбрэхіч паганы,
Чорт Заметалiн, гугнявы твой поп.
Помняць граматыку Янкі-Іваны,
Ставячы кропку свінцовую ў лоб!»

%d такие блоггеры, как: